ЕЦБ зноў захаваў базавую стаўку на ўзроўні 1%

02.12.2010 / 16:55

У чацвер кіраўніцтва Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ) зноў захавала базавую стаўку на рэкордна нізкім узроўні ў 1%.

Рашэнне ЕЦБ супала з чаканнямі аналітыкаў.

Апошні раз рэгулятар зніжаў стаўку ў траўні 2009 года - на 0,25 працэнтнага пункта, да мінімальнага за ўсю гісторыю існавання Цэнтрабанка еўразоны ўзроўню.