Саакашвілі патрабуе прызнаць акупацыю Грузіі

24.11.2010 / 13:52

Выступаючы на сесіі Еўрапарламента, Саакашвілі заявіў, што яго краіна больш ніколі не скарыстае сілу для аднаўлення сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці.
«Усе павінны ведаць, як нам складана і цяжка далося гэтае рашэнне, калі ў нас у краіне 500 тысяч бежанцаў», — падкрэсліў ён.

Акрамя таго, Саакашвілі згадаў пра тое, што грузінскі бок гатовы да дыялогу. Адначасова ён заклікаў краіны Еўрасаюза прызнаць акупацыю Грузіі. «Гэтая праўда патрэбная для таго, каб акупант і ўвесь свет ведаў, што Грузія акупаваная», — растлумачыў прэзідэнт Грузіі.