Хлопец выкінуў у лесе сяброўку, а яна памерла там ад пераахаладжэння

24.11.2010 / 13:42

Дзевятнаццацігадовы раней судзімы жыхар вёскі Дубровіца Хойніцкага раёна адвёз на скутары ў лес 23-гадовую аднавяскоўку і пакінуў яе там.

Дзяўчына, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, памерла ад агульнага пераахаладжэння арганізма, паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах.

22 лістапада ў дачыненні да падазронага была распачата справа на падставе арт. 159 УК. Устаноўлена, што малады чалавек вечарам 14 кастрычніка «з ўласнай ініцыятывы і са згоды дзяўчыны-аднавяскоўкі» вывез яе на скутары ў лясны масіў.

Разумеючы, што дзяўчына знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, ён пакінуў яе ў лесе. Яна не здолела самастойна знайсці дарогу і памерла ад пераахаладжэння.