Францыя выпусціла манету ў 100 тысяч еўра

17.11.2010 / 19:32

Парыжскі манетны двор выпусціў манету вартасцю 100 тысяч еўра з выявай індыйскага маўзалею Тадж-Махал. Гэта манета стала самай дарогай у Францыі.

Вага манеты складае кілаграм. Яна зроблена з золата, а выява купала Тадж-Махала інкруставана 68 дыяментамі.

Год таму Францыя выпусціла манету вартасцю 50 тысяч еўра, на якой быў намаляваны маскоўскі Крэмль.
Французскаму манетнаму двару атрымалася рэалізаваць 20 такіх манет.