Качынскі выйшаў з Рады бяспекі Польшчы на знак пратэсту супраць кантракту з «Газпрамам»

10.11.2010 / 19:10

Лідар апазіцыйнай партыі Польшчы «Закон і справядлівасць» Яраслаў Качынскі выйшаў са складу Рады бяспекі краіны на знак пратэсту супраць палітыкі дзейнага ўрада. Пра гэта піша Warsaw Business Journal.

У лісце, у якім тлумачыцца рашэнне аб выхадзе з Рады бяспекі, Качынскі раскрытыкаваў падпісанае з Расіяй пагадненне па газе, падтрымку ўрадам Польшчы Лісабонскай дамовы і падыход уладаў да расследавання катастрофы Ту-154 Леха Качынскага пад Смаленскам.

Расія і Польшча падпісалі пагадненне аб павелічэнні паставак расійскага газу, але зніжку на дадатковыя аб’ёмы, на якой настойваў польскі бок, «Газпрам» ёй не дасць: падпісаныя ў пятніцу дакументы прадугледжваюць захаванне старой цаны.

«Газпрам» павялічвае штогадовыя аб’ёмы паставак на 2 млрд кубаметраў. Дзеянне дамовы працягнецца да 2022. Такім чынам, Польшча будзе атрымліваць каля 10,5 млрд кубаметраў расійскага газу.