Аголеная дзяўчына зладзіла дэфіле па пінскім супермаркеце + відэа

На сервісе youtube, выкладзена пікантнае відэа з Пінска.

10.11.2010 / 16:26

На сервісе youtube, выкладзена пікантнае відэа з Пінска.

На ім бачна, як цалкам аголеная дзяўчына заходзіць у адзіны пінскі супермаркет, прагульваецца паўз касы і чэргі з пакупнікамі і толькі пасля заўвагі ахоўніка пакідае краму.

Сведкі флэш-мобу кажуць, што перад гэтым дзяўчына пабілася аб заклад на 5 тысяч еўра і выканала сваю частку дамовы.