Здрада жонкі давяла 29-гадовага мінчука да самагубства

10.11.2010 / 14:52

Пракуратура Ленінскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце самагубства 29-гадовага мінчаніна. Ён быў знойдзены 9 лістапада ў пятлі ў кватэры дома на вуліцы Козыраўская.

Устаноўлена, што мужчына пасварыўся з жонкай, калі даведаўся пра яе здраду, і вельмі моцна перажываў з-за гэтага. За дзень да самагубства ён зняў кватэру на суткі, піў там і потым павесіўся ў ваннай на гальштуку. Труп знайшоў гаспадар кватэры, вярнуўшыся, калі тэрмін яе арэнды закончыўся.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН