Беларускія вебмані немагчыма абмяняць?
Інтэрнэт-сэрвіс ONLINECHANGE спыніў абменныя аперацыі з тытульнымі знакамі WMB. Рашэнне было прынята ў сувязі са зваротам Гаранта WMB (ААТ «Тэхнабанк»).
10.11.2010 / 12:24
Па беларускім заканадаўстве,
прымаць плацяжы ў WMB могуць толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія заключылі з ААТ «Технобанк» дамовы наразлікова-касавае абслугоўванне.
Рэгістраваць ІП у Беларусі, адкрываючы разліковы рахунак у адным з беларускіх банкаў для айчынных абменнікаў наўрад ці ўяўляецца павабнай перспектывай. Тым больш, што аб’ёмы абменных аперацый менавіта з эквівалентам беларускіх рублёў (WMB) у
Двухбаковыя абменныя аперацыі з тытульнымі знакамі WMB прыпыніў і іншы папулярны ў расійскім інтэрнэце абменнік — ROBOXChange.
Непрыемная сітуацыя склалася для тых, хто меў вялікія грошы ў WMB. Да таго, як «Тэхнабанк» не разблакуе сервіс, яны не могуць патраціць свае грошы.