Басанож праз мяжу ў Літву

09.11.2010 / 15:15

У панядзелак гродзенскія памежнікі на кантрольнай памежнай паласе ўбачылі дарожку слядоў чалавека, які, падобна, перасоўваўся басанож з Беларусі ў Літву.

Хутка ад літоўскіх калег прыйшла інфармацыя пра затрыманне грамадзяніна Беларусі без дакументаў. Як высветлілася, беларускія памежнікі добра ведалі мужчыну — яго неаднаразова затрымлівалі на мяжы, ён мае 8 судзімасцяў. Апошнюю — за крадзеж і захаванне наркотыкаў. На волю выйшаў у верасні, а ў кастрычніку парушальніка затрымалі за спробу нелегальна перакрочыць мяжу. Тады яго толькі папярэдзілі і абавязалі заплаціць штраф. Зараз у адносінах да парушальніка мяжы літоўскі бок завёў крымінальную справу.