У Мінску распачала працу місія МВФ
03.11.2010 / 12:07
3 лістапада ў Мінску распачала працу аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).
Эксперты прабудуць у Беларусі да 16 лістапада.
Як паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ у Мінску, гэта штогадовая місія, мэты якой заключаюцца ў аглядзе эканамічнай палітыкі за папярэдні год і абмеркаванні з уладамі палітыкі на будучы год і сярэднетэрміновую перспектыву.
Бакі абмяркуюць пытанні
Пры гэтым у прадстаўніцтве МВФ адзначаюць, што пытанне аб новай праграме крэдытаванняstand-by у межах працы місіі абмяркоўваць не плануецца.
Нагадаем, у 2009 — 2010 Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ па праграме
У Нацыянальным банку заяўляюць, што праграма
З просьбай аб прадстаўленні новага крэдыту ў межах праграмы
«Патрэба ў рэалізацыі новай праграмы відавочная», — перакананы эканаміст Сяргей Чалы.
Беларусь, адзначае ён, так і не дасягнула асноўнай мэты першай праграмы з МВФ — макрастабілізацыі.
«Наадварот, безадказнай палітыкай за апошні год мы дасягнулі яшчэ вялікіх дысбалансаў. Замест таго каб пашыраць калідор і выходзіць на свабоднае ўсталяванне курсу рубля, мы зноў вярнуліся да фіксаванага курсу. І калі патэнцыял дэвальвацыі 2009 года назапашваўся з другой паловы 2006, то
патэнцыял наступнай дэвальвацыі мы назапасілі фактычна за адзін год»,— падкрэслівае эксперт.