Рэспубліканцы ўзялі кантроль над ніжняй палатай Кангрэса ЗША

03.11.2010 / 09:27

Упершыню з 2006 года Рэспубліканская партыя набрала большасць галасоў на прамежкавых выбарах у ЗША і ўзяла кантроль над Палатай прадстаўнікоў.

Паводле папярэдніх звестак, рэспубліканцы заваявалі 220 месцаў у ніжняй палаце Кангрэса ЗША.

Дэмакраты, як і чакалася, захоўваюць большасць месцаў у Сенаце, верхняй палаце амерыканскага Кангрэса.

Перамога рэспубліканцаў расцэньваецца, як вотум недаверу прэзідэнту Абаму.

Бі-Бі-Сі