У Чэхіі з’явіліся прыбіральшчыцы ў стылі «ню»

За ачыстку ад пылу кватэр і дамоў кліентаў фірмы Сrаzу Сlеаnеrs бярэцца 80 долараў за гадзіну.

03.11.2010 / 09:17

Фота metro.co.uk

У Чэхіі з’явіліся «бяздумныя прыбіральшчыцы»: яны прыбіраюць кватэры галяком. Група тамтэйшых студэнтак, страціўшы свае падпрацоўкі з-за крызісу, арганізавала агенцтва па прыбіранні ў стылі ню.

За ачыстку ад пылу кватэр і дамоў кліентаў фірмы Сrаzу Сlеаnеrs бярэцца 80 долараў за гадзіну.

«Ніхто не любіць прыбіраць у хаце, але кожны любіць глядзець на прыгожае цела», — расказала 21-гадовая заснавальніца бізнэсу Катка Капецка, якая вывучае эканоміку ва універсітэце. Сёння ў фірме працуе 15 маладых людзей і столькі ж дзяўчат. Кожны з іх гатовы працаваць у бялізне, топлес і нават зусім голымі.

«Але мы не прастытуткі, мы прыбіральшчыцы», — дадае Катка.