Арэхва выказала Сікорскаму шкадаванне

03.11.2010 / 08:46

На сустрэчы з лідарам неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Анжалікай Арэхвай 2 лістапада ў Мінску міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі абяцаў падтрымку грамадскага аб'яднання з боку польскага ўраду і МЗС.

Арэхва паведаміла, што падчас сустрэч Сікорскага з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем абмяркоўвалася праблема свабоднай дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў і павагі да іх правоў.

Разам з тым, яна выказала шкадаванне, што падчас гэтых сустрэч не падымалася пытанне аб легалізацыі дзейнасці неафіцыйнага СПБ.