Куды знік прэтэндэнт у прэзідэнты Сяргей Іваноў?

29.10.2010 / 16:31

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Сяргей Іваноў ужо тыдзень не адказвае на лісты па электроннай пошце. Яго абодва тэлефоны выключаныя.

Подпісы за сваё вылучэнне прэтэндэнт не здаваў у Цэнтрвыбаркам, і там таксама не ведаюць, дзе ён можа быць.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адказаў, што не валодае інфармацыяй наконт яго і пералічыў кандыдатаў, якія ўжо здаюць подпісы: Кастусёў, Лукашэнка, Міхалевіч, Някляеў, Раманчук, Рымашэўскі, Саннікаў, Статкевіч, Цярэшчанка, Ус.