У Магілёве «мініравалі» чыгуначны вакзал

29.10.2010 / 10:11

А палове 12-ай ўначы 27 кастрычника ў дзяжурную частку Магілёўскага УУС невядомая жанчына паведаміла пра мініраванне вакзала. Тэлефанаванне зрабілі з аўтамата на прывакзальнай плошчы.

Пакуль усе службы разам шукалі выбуховае прыстасаванне, паступіла новае паведамленне па тэлефоне. На гэты раз каля тэлефона-аўтамата затрымалі жанчыну.

Жыхарка Магілёўскага раёна, якой 48 гадоў, ужо была асуджана за падобнае правапарушэнне.