Сябру ініцыятыўнай групы Статкевіча пагражалі

28.10.2010 / 12:50

Каардынатару ініцыятыўнай групы Міколы Статкевіча ў Баранавічах Яраславу Грышчэню пагражалі невядомыя па тэлефоне.

Актывісту «Маладога фронту», які мусіў аднесьці 6 тысяч подпісаў, сабраных за патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта, у раённую выбарчую камісію, прыгразілі, што ён павінен не аддаваць сабраныя подпісы, калі хоча спакойна жыць у краіне.

Радыё Свабода