Уладальнік рэстаранаў Lido можа пазбавіцца ўсёй маёмасці

28.10.2010 / 12:59

Для скасавання пазыкаў прадпрымальніку давядзецца растацца таксама з аўтамабілямі і нават трэнажорамі.

Размовы пра тое, што ўладальнік латвійскага рэстарана Lido Гунарс Кірсанс можа праз пазыкі страціць толькі галоўную кампанію, а астатнюю маёмасць зберагчы ад крэдытораў, не зусім адпавядаюць рэчаіснасці.

Як вынікае з плану прававой абароны, зацверджанага судом, сума пазыкаў Кірсанса складае 23,3 млн латаў. На сённяшні дзень бізнэсовец заклаў усю нерухомую і рухомую маёмасць прадпрыемства, у тым ліку трэнажоры і аўтамабілі класу люкс: Audi Q7, Lexus LX470 і Lexus RX 300.

Кірсонс браў пазыкі і ў асабістых мэтах. У розных банках закладзеная фактычна ўсе маёмасць прадпрымальніка, уключаючы шэсць зямельных участкаў у Кегумсе на агульную суму больш за паўмільёна латаў.

У прадпрыемстваў Кірсанса з’явіліся сур’ёзныя складанасці з выкананнем крэдытных абавязальніцтваў. Рэстараны Lido працуюць са стратамі, комплекс адпачынку таксама не акупляе ўкладанняў. У свой час Кірсанс вырашыў паспрабаваць сілы ў будаўніцтве дамоў, заснаваўшы «Завод дызайну». Пад гэты праект у банку быў узяты крэдыт на больш чым 8 млн. латаў, аднак завод аказаўся стратным.

ru.delfi.lt