360 чалавек эвакуавалі з бальніцы ў Бабруйску

27.10.2010 / 15:39

368 чалавек былі эвакуавалі 27 кастрычніка з бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Бабруйску.

Як паведаміў прэс-сакратар Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Юрый Мяцельскі, у 9.30 у гарадское падраздзяленне МНС патэлефанавала дзяжурная медсястра бальніцы хуткай дапамогі і паведаміла, што на трэцім паверсе хірургічнага корпусу

ўзнікла задымленне, у будынку спрацавала аўтаматычная сігналізацыя.

Да медустановы прыбыло адразу 15 адзінак тэхнікі. Супрацоўнікі МНС выявілі, што дым ідзе з падвала хірургічнага аддзялення і распаўсюджваецца па будынку праз вентыляцыю. Ратавальнікі ліквідавалі ачаг узгарання на працягу 13 хвілін і патушылі гаспінвентар.

Паводле слоў Мяцельскага, прыкладна ў 11 гадзін пацыенты вярнуліся ў палаты.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН