Фільм аб «Новым жыцці» адзначылі на польскім кінафестывалі

Стужка пра царкву «Новае жыццё» адзначана на Фестывалі фільмаў пра сям’ю ў Лодзі.

25.10.2010 / 16:28

Стужка пра царкву «Новае жыццё» адзначана на Фестывалі фільмаў пра сям’ю ў Лодзі (Польшча).

Фільм беларуса Юрыя Каліны «Шанс на новае жыццё» ў ліку чатырох пераможцаў. У стужцы распавядаецца аб праблемах беларускай пратэстанцкай царквы «Новае жыццё». Яго героі — вернікі, сярод якіх і тыя, хто прайшоў праз цяжкасці ў жыцці. Раней яны былі алкаголікамі, наркаманамі, але праз царкву знайшлі сябе.

Фільм быў зняты для тэлеканала «Белсат».

КМ