У смерці Сашы Ферары нікога не вінавацяць

15.10.2010 / 15:02

Сведкі здарэння сцвярджаюць, што матацыкліст імчаў на вялізнай хуткасці, так што «хуткая» магла яго не заўважыць.

Нагадаем, у мінулы панядзелак на праспекце Незалежнасці адбылася страшная аварыя — у выніку сутыкнення матацыкла, за рулём якога сядзеў чэмпіён Беларусі па картынгу Аляксандр Кручынскі (Саша Ферары), з машынай хуткай дапамогі маладому хлопцу адарвала галаву.

Па гэтым здарэнні ў мінулую сераду завялі крымінальную справу.

— Крымінальная справа распачатая, але не ў дачыненні да нейкай канкрэтнай асобы, а па факце. І ў гэтым ёсць істотная розніца — падазраваным ніхто не прызнаны. Цяпер у выніку следства праходзяць судова-медыцынская і крыміналістычная экспертызы, а таксама іншыя следчыя дзеянні. Расследаванне будзе праводзіцца яшчэ каля двух месяцаў, — паведаміў начальнік аддзела расследаванняў ДТЗ Мінска Ілля Валозін.

Адразу пасля аварыі ва УДАІ Мінска казалі, што «хуткая» рабіла левы паварот і мусіла саступіць дарогу сустрэчнаму транспарту. Сведкі ж здарэння сцвярджаюць, што матацыкліст імчаўся на вялізнай хуткасці, так што» хуткая «магла яго не заўважыць.