Някляеў накарміў апанентаў

Ад юшкі і чырвонай ікры адмовіліся толькі прыхільнікі Лукашэнкі.

15.10.2010 / 13:41

Каманда Уладзіміра Някляева правяла чарговы перфоманс.
Ля менскага ГУМа, які паступова становіцца сэрцам палітычнага жыцця краіны, актывісты «Гавары праўду!» кармілі ўдзельнікаў пікетаў кандыдатаў абедам. У меню ўваходзіла юшкаі і канапкі з чырвонай ікрой.

Пачаставаць атрымалася толькі пікетоўшчыкаў Андрэя Саннікава і Яраслава Раманчука. Прадстаўнікоў іншых патэнцыйных кандыдатаў ля ГУМа не было, а сябры ініцыятыўнай групы Лукашэнкі ад смакоццяў адмовіліся. «Дзякуй, дзякуй. Мы не галодныя. Мы булачкі ў ГУМе набылі. Макдональдс тут блізка… Мы любім Макдональдс», — запэўнівалі жанчыны. У выніку канапкі ды суп так і засталіся некранутымі на століку ля пікета Лукашэнкі.

Някляеўцы частавалі юшкай.

Пікетоўшчыкі прымалі пачастунак са здзіўленнем.

Не, не! Мы не галодныя.

Алесь Пілецкі