Самы маленькі чалавечак планеты + фота

Гэта жыхар Непала Хагендра Тапа Магар. Яго рост 66 см.

15.10.2010 / 11:46

Ад 14 кастрычніка самым маленькім чалавекам планеты лічыцца жыхар Непала Хагендра Тапа Магар. Яго рост 66 см, а важыць 6,5 кг.

14 кастрычніка Тапу споўнілася 18 гадоў, а да гэтага часу ён лічыўся самым маленькім у свеце падлеткам. Яго паўналецца шырока адзначалася ў Непале.

Дагэтуль самым маленькім у свеце чалавечкам быў Эдвард Нінью Эрнандэс з Калумбіі, рост якога – 70 см

daylife.com

Глядзець фотарэпартаж Бі-Бі-Сі