Ярмошына: Цяперашняя выбарчая кампанія ў Беларусі — верх лібералізму

14.10.2010 / 15:32

Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў гутарцы з журналістамі 14 кастрычніка.

Цэнтрвыбаркам, паводле яе слоў, спадзяецца,

што рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты пройдзе максімальная колькасць прэтэндэнтаў.

Як адзначыла Ярмошына, у Цэнтрвыбаркам паступае невялікая колькасць скаргаў. «Дзе ёсць хоць нейкая канкрэтыка, мы выязджаем на месца для разгляду. Пакуль ніводная са скаргаў аб прымусе ставіць подпісы ў падтрымку якога-небудзь прэтэндэнта не пацвердзілася», — сказала яна.

Старшыня ЦВК таксама лічыць, што паказ дэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты ў запісе «дазволіць ім выглядаць ў эфіры больш выгадна». «Не ўсе кандыдаты будуць дастаткова вопытнымі медыйнымі змагарамі», — дадала Ярмошына.