Трэнер, што не любіў Глеба, звольнены са «Штутгарта»

13.10.2010 / 13:28

daylife.com

З-за няўдалага старту былога клуба Аляксандра Глеба ў чэмпіянаце Германіі, галоўны трэнер каманды Крысціян Грос адпраўлены ў адстаўку.

«Штутгарт» займае апошняе месца, у сямі матчах атрымаўшы ўсяго адну перамогу. У найбліжэйшым матчы з яшчэ адным расчараваннем гэтага сезона «Шальке» кіраваць камандай будзе Енс Келер.

Нагадаем, што ў мінулым сезоне ў «Штутгарце» ў арэндзе знаходзіўся Аляксандр Глеб, і ў Гроса з беларусам былі напружаныя адносіны.