Лукашэнка зробіць паездку па Мінскай вобласці

07.10.2010 / 13:59

У Капыльскім раёне кіраўнік дзяржавы наведае ААТ "Старыца-Агра". Кіраўніка праінфармуюць аб ходзе асенніх палявых работ у Беларусі і рэгіёне, аб выкананні яго даручэнняў па арганізацыі вытворчасці і захоўвання, а таксама аб ходзе нарыхтоўкі бульбы і іншай агародніны.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з арганізацыяй і вядзеннем работ па ўборцы бульбы і цукровых буракоў, а таксама з арганізацыяй закладкі і тэхналогіяй захоўвання бульбы і іншай агародніны.