Парламент Украіны адмовіўся ўступаць у ЕС

06.10.2010 / 16:45

Вярхоўная рада Украіны не падтрымала праекта пастановы «аб паданні заявы на членства ў Еўрасаюзе». Праект падаў прадстаўнік апазіцыйнага блоку «Наша Украіна» — «Народная самаабарона».

Праект выклікаў супярэчнасці ўнутры партый. Шматлікія члены апазіцыі не ўзялі ўдзелу ў галасаванні. 26 дэпутатаў кіроўнай Партыі рэгіёнаў выказаліся за прыняцце законапраекта.