Цэнтрвыбаркам разбіраецца з улёткамі Някляева

«За Някляева распаўсюджваецца рэкламная прадукцыя, надрукаваная ў Расіі», — распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

06.10.2010 / 12:17

З катамі Някляеў дамовіўся, з Ярмошынай — пакуль не.

«За Някляева распаўсюджваецца рэкламная прадукцыя, надрукаваная ў Расіі. Гэта паводле выходных звестак, — распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. — Аднак пакуль што няма доказаў, што гэтыя ўлёткі распаўсюджвае менавіта ініцыятыўная група Някляева. Факты ёсць, ёсць зварот у Цэнтральную выбарчую камісію, але пакуль што ўсё на стадыі праверкі». За парушэнне выбарчага заканадаўства сябрамі ініцыятыўнай групы можна атрымаць папярэджанне. Лідзія Міхайлаўна нагадала: для таго, каб ЦВК адмовіў кандыдату ў прэзідэнты ў рэгістрацыі, дастаткова, каб яго ініцыятыўная група атрымала адно папярэджанне.