Псіхолагі будуць вучыць кантралёраў размаўляць

06.10.2010 / 09:25

Мінсктранс заявіў аб павелічэнні колькасці кантралёраў у грамадскім транспарце. Да канца года іх штат павялічыцца ўдвая і складзе 208 чалавек.

Навучыць размаўляць кантралёраў з безбілетнікамі бяруцца псіхолагі. Для правяраючых будуць арганізаваны спецыяльныя трэнінгі, дзякуючы якім рэвізоры стануць стрэсаўстойлівымі і камунікабельнымі.

Пры гэтым у Мінсктрансе ўпэўнены: штрафы за безбілетны праезд з лішкам пакрыюць затраты, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на Белтэлерадыёкампанію.