Суд над Башурам прызначаны на 11 кастрычніка

29.09.2010 / 15:54

Ён пройдзе ў судзе Савецкага раёна сталіцы. Актывіста кампаніі "Гавары праўду!" вінавацяць у падробцы дакументаў. Як нагадвае "Беларускі партызан", Башуру пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Цяпер актывіста трымаюць у СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Нагадаем, 6 жніўня на Башуру пачалі крымінальную справу і затрымалі яго. Два гады таму, выступаючы даручальнікам жонкі, якая брала крэдыт, актывіст нібыта падаў даведку пра заробак, у якой былі завышаны прыбыткі.