У Доме ўрада рыхтуюць Усебеларускі хурал

28.09.2010 / 16:31

У Доме ўрада прайшло пасяджэнне аргкамітэта IV Усебеларускага народнага сходу. На ім абмяркоўвалі дату правядзення сходу, а таксама праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011—2015 гады, якую прадставяць на гэтым прапагандысцкім форуме.

Паводле распараджэння Лукашэнкі, аргкамітэт узначальваюць прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.

Распрацоўку Праграмы каардынуюць намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Леанід Анфімаў і віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў.

МБ