Жыхар Рэчыцкага раёна «замініраваў» вясковы клуб

27.09.2010 / 11:27

У дачыненні да 21-гадовага жыхара вёскі Дварэц Рэчыцкага раёна распачата крымінальная справа за несапраўднае паведамленне аб мініраванні.

Як расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, вечарам 25 верасня ў міліцыю паступіла тэлефанаванне аб тым, што ў будынку Дома культуры вёскі Холмеч закладзена выбуховае прыстасаванне. Падчас абследавання прыстасаванне знойдзена не было, ажыццяўлялася эвакуацыя 20 чалавек. У гэты час у будынку клуба праводзілася дыскатэка. Падазроны затрыманы. Матывы яго ўчынку высвятляе следства.