Дапаможам дзіцячаму хоспісу

Гэта нескладана — проста патэлефануйце на гарадскі нумар 8-902-101-0000.

23.09.2010 / 11:55

Гэта нескладана — проста патэлефануйце на гарадскі нумар 8-902-101-0000. Гэтым самым Вы ахвяруеце хоспісу 5700 рублёў. Колькасць тэлефанаванняў неабмежаваная, тэлефанаваць можна толькі з гарадскога тэлефону.

Беларускі дзіцячы хоспіс — створаны ў 1994 г. Выступае ў якасці грамадскай дабрачыннай арганізацыі і аказвае бясплатную дапамогу дзецям.

Пацыентамі хоспіса дзеці ад 0 да 24 гадоў з абмежаваным тэрмінам жыцця з анкалагічнымі захворваннямі, а таксама з цяжкімі хранічнымі захворваннямі.