Беларускай асацыяцыі журналістаў - 15 гадоў

16.09.2010 / 11:56

Сёння грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» адзначае сваё 15-годдзе.

Як пазначана ў статуце арганізацыі, гэта добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб'яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю.

Сёння ў БАЖ налічваецца больш за 1000 сябраў, якія працуюць у розных перыядычных выданнях, на радыё і тэлебачанні, у выдавецкіх кампаніях ва ўсіх кутках Беларусі.