У Беларусь прыляцеў начальнік Генштаба Украіны

15.09.2010 / 09:34

14 верасня пачаўся візіт у Беларусь начальніка Генеральнага штаба — галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Рыгора Педчанкі.

Як паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі, у аўторак адбылася афіцыйная сустрэча і перамовы начальніка Генеральнага штаба беларускіх Узброеных сіл Пятра Ціханоўскага з украінскім калегам у складзе дэлегацый.

Падчас візіту ўкраінскія вайскоўцы наведаюць воінскія часці і ўстановы Міністэрства абароны Беларусі.

16 верасня з кіраўніком украінскай дэлегацыі сустрэнецца міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін.