Беларусь застаецца ў лідэрах па колькасці самагубстваў

10.09.2010 / 13:26

10 верасьня – cусветны дзень прадухілення самагубстваў.

У сярэднім, у свеце штодня каля 3000 чалавек канчае жыццё суіцыдам. На кожнага чалавека, які здзейсніў самагубства, даводзіцца больш за 20 чалавек, што спрабавалі скончыць з сабой.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь шмат гадоў з'яўляецца адным з лідэраў па колькасці самагубстваў.

Паводле крытэрыяў гэтай міжнароднай арганізацыі, высокім лічыцца ўзровень, які перавышае 20 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.

У 2004 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 3411 суіцыдаў, летась каля 3 тысяч – болей за 30 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.