На 140 пляцоўках у Мінску арганізаваны выязны гандаль агароднінай і садавіной

10.09.2010 / 12:22

З 7 верасня па 30 лістапада ў Мінску арганізаваны выязны гандаль агароднінай і садавіной, паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

Сёлета дазволены гандаль на 140 пляцоўках ва ўсіх раёнах горада. З іх спісам можна азнаёміцца на сайце Мінгарвыканкама ў рубрыцы "Актуальна".

Ва ўпраўленні таксама паведамілі, што 11 верасня, у Дзень горада, будзе арганізаваны шырокі выязны гандаль не толькі агароднінай, але і іншай прадукцыяй.