Няма ніводнага прадукта, які б патаннеў за год

«Наша Ніва» параўнала цяперашнія цэны ў звычайнай мінскай прадуктовай краме з леташнімі.

10.09.2010 / 11:51

«Наша Ніва» параўнала цяперашнія цэны ў звычайнай мінскай прадуктовай краме з леташнімі. Паводле афіцыйных падлікаў Белстата, цэны на харчаванне за год падняліся на 7%

Сусветныя цэны на мяса ўзняліся да рэкорду. За апошнія 20 гадоў мяса яшчэ не каштавала гэтак дорага. Цэны на яго ў жніўні на 16% перавысілі леташні ўзровень. Рост выкліканы павелічэннем попыту на мяса ў краінах, што развіваюцца, і паніжэннем яго вытворчасці ў дзяржавах-экспарцёрах.

Пошта і тэлефон падаражэлі. З 1 верасня Міністэрства эканомікі змяніла тарыфы. Цэны на паштовую сувязь павышаны ў сярэднім на 10%, на паслугі электрасувязі — на 7,1%. Абаненцкая плата за карыстанне тэлефонам павялічыцца на 500—600 рублёў. Падаражэе нават радыёкропка — з 600 да 800 рублёў.

Міністэрства сельскай гаспадаркі хоча падняць адпускныя цэны на малако на 10%. Чыноўнікі спасылаюцца на рост сусветных цэн. Міністэрства эканомікі згадзілася на рост 2% у гэтым месяцы.