У Вільні — шыльда Багушэвічу, у Жупранах — помнік

09.09.2010 / 15:40

Фота www.oshmiany.grodno.by.

17 верасня ў Вільні адбудзецца ўрачыстае адкрыццё памятнай шыльды ў гонар Францішка Багушэвіча.

Шыльда з’явіцца на будынку на вуліцы Конная, у якім пісьменнік жыў. Як паведаміў старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю Юрась Юркевіч, на ўрачыстаць запрошаны міністр культуры Беларусі Павел Латушка, мэр Вільні, паслы.

А ў Жупранах завяршылася рэканструкцыя помніка на магілах пісьменніка і яго сваякоў.

Як адзначаюць у Ашмянскім райвыканкаме, усе працы праводзіліся пры спонсарскай падтрымцы. Нагадаем, што ў ліпені ў рэдакцыю звярнуўся чытач, які пры наведванні Жупранаў знайшоў магілу Багушэвіча ў жудасным стане.

КМ