Курс продажу даляра ЗША ў абменных пунктах дасягнуў 3.050 рублёў
09.09.2010 / 12:54
Па стане на раніцу 9 верасня шэраг банкаў у Мінску ўстанавілі курс продажу даляра ЗША ў 3.050 рублёў, а два банкі — 3.055 рублёў. Мінімальны курс продажу склаў 3.040 рублёў за даляр.
Куплялі даляр банкі раніцай 9 верасня па 3.025- 3.038 рублёў.
Па выніках праведзеных напярэдадні, 8 верасня, біржавых таргоў курс даляра вырас на 4 рублі і склаў 3.030 рублёў. Пры гэтым попыт на амерыканскую валюту перавысіў прапанову ў 14 раз. Паводле даных Беларускай
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) панізіўся на 0,93%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,83%, да расійскага рубля на 3,63%, да еўра — умацаваўся на 6,25%.
На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.
***
Старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч адным з найболей праблемных пытанняў для банкаўскай сістэмы і эканомікі краіны называе рост дэфіцыту на ўнутраным валютным рынку, дысбаланс попыту і прапановы замежнай валюты. Пра гэта ён, у прыватнасці, заявіў 27 жніўня падчас справаздачы ўрада і галоўнага банка краіны аб працы эканомікі прэзідэнту.
Паводле слоў Пракаповіча, валютны дэфіцыт у краіне прыйшлося папаўняць за кошт золатавалютных рэзерваў, а скуплялі валюту галоўным чынам прадпрыемствы.
Паводле дадзеных Нацбанка, у першым паўгоддзі 2010 года ў выніку аперацый на ўсіх сегментах валютнага рынка Беларусі было прададзена 30 млрд. 81,3 млн. даляраў, а аб’ём куплі валюты склаў 32 млрд. 809,6 млн. даляраў.
Такім чынам, у
Згодна з прынятым 7 верасня дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраектам аб бюджэце Беларусі на 2011 год, сярэднегадавы курс даляра да беларускага рубля павінен скласці 3.170 рублёў.