Шварцэнэгер падпісаў закон пра яйкі

07.07.2010 / 22:37

Губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер у аўторак падпісаў закон, які акрэслівае патрабаванні да якасці прадаваных курыных яек.

З 1 студзеня 2015 на тэрыторыі штата крамы змогуць прадаваць толькі тыя яйкі, якія знеслі «шчаслівыя курыцы».
У тэксце закону сказана, што курыца павінная знаходзіцца ў камфортных умовах: не кранаць крыламі клетку і мець магчымасць ляжаць. Грамадскасць палічыла прыняцце дадзенага закону магчымасцю абараніць правы жывёлаў і даць спажыўцам прадукцыю высокай якасці.