Станіслаў Шушкевіч атрымаў самую прэстыжную ўзнагароду Літвы

Шушкевіч узнагароджаны за актыўную падтрымку незалежнасці Літвы ў 1991-м годзе.

06.07.2010 / 17:01

Станіслаў Шушкевіч атрымаў самую прэстыжную ўзнагароду Літвы.

«Вы даеце нам магчымасць яшчэ раз праверыць сябе і сваю грамадзянскасць.

Гледзячы на ваш прыклад, мы ставім для сябе ўсё больш высокія патрабаванні»
, — казала прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ, уручаючы дзяржаўныя ордэны і медалі грамадзянам Літвы і замежжа за заслугі перад Літвой. Самую ганаровую ўзнагароду — Крыж Камандора ордэна Вітаўта Вялікага — атрымаў былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч за актыўную падтрымку незалежнасці Літвы ў 1991-м годзе.