У суботу матчы 1/8 фіналу: Уругвай – Карэя, ЗША – Гана

25.06.2010 / 23:36

У пятніцу вечарам сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе ў ПАР.

Першымі ў суботу на «рынг» выйдуць зборныя Уругвая і Карэі. Матч пачнецца а 17-й і яго пакажа тэлеканал «Лад».

Вечарам суботы а 21:30 згуляюць зборныя ЗША і Ганы.

Пераможцы гульнявога дня сустрэнуцца ў чвэрцьфінале.

У нядзелю, 27 чэрвеня, суперматч Англія – Нямеччына. Яго пачатак а 17-й.
Вечарам у 21:30 — Аргенціна — Мексіка. Пераможцы абодвух двубояў сустрэнуцца ў 1/4-й.

***

У панядзелак: Галандыя — Славакія (17:00), Бразілія – Чылі (21:30).

У аўторак: Парагвай — Японія (17:00), Іспанія – Партугалія (21:30).

***

Чвэрцьфіналы пройдуць 2 і 3 ліпеня, паўфіналы – 6 і 7 ліпеня, матч за 3-е месца – 10 ліпеня, фінал – 11 ліпеня (нядзеля).

nn.by