Канцэрт памяць Ф. Шапэна - 30 чэрвеня
25.06.2010 / 14:24
Трыо «Вытокі» запрашае: «Геній, які завалодаў сэрцамі» ‑‑ праграма, прысвечаная 200‑годдзю Фрыдэрыка Шапэна.
Названая праграма будзе праведзена ў форме канцэрта‑лекцыі і прывязана да канкрэтных мясцовасцяў, што маглі б «пахваліцца» нейкім сваім дачыненнем да Шапэна. Святкаванне юбілею выдатнага кампазітара прапануецца правесці ў Дзярэчне, Варацэвічах і Пінску.
Першы канцэрт пройдзе ў Мінску 30 чэрвеня а 18‑00 у Дзяржаўным музэі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (Музычны завулак, 5). Квіткі на канцэрт — у касе музея.