У Лунінецкім раёне павесілася 24-гадовая жанчына

У сям’і засталося двое дзетак.

28.05.2010 / 21:25

У Лунінецкім раёне павесілася 24-гадовая жыхарка аднаго з сельскіх населеных пунктаў.

Як паведамілі ў пракуратуры Лунінецкага раёна, цела жанчыны 27 мая ў 11.40 у хляве ў двары дома па месцы жыхарства знайшоў грамадзянскі муж. Паводле яго слоў, у гэты дзень загінулая гаварыла яму, што не хоча жыць.

Жанчына знаходзілася ў адпачынку па догляду двухгадовага дзіцяці. Усяго ў сям'і выхоўваецца двое дзяцей.

Праверку па факце самагубства жанчыны праводзіць пракуратура Лунінецкага раёна.

Гэта ўжо другі суіцыд за некалькі дзён у Брэсцкай вобласці сярод маладых асоб. 22 мая ў Іванаўскім раёне павесілася 18-гадовая студэнтка.