Аквапарк пад бокам у Лукашэнкі

Каля Драздоў у жніўні пачнуць будаваць аквапарк плошчай 20 тысяч квадратных метраў.

26.05.2010 / 13:10

У жніўні гэтага года пачнецца будаўніцтва мінскага аквапарка. Ён будзе знаходзіцца каля Драздоўскага водасховішча, непадалёку ад рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы. Плошча аквапарка складзе 20 тысяч квадратных метраў.

Будаўніцтва павінна скончыцца ў 2012 годзе.

ЯВ