Расія заваёўвае фармацэўтычны рынак Беларусі

Кампанія «Катрэн», трэці па выручцы фармдыстрыб'ютар ў Расіі, набыла кантрольны пакет у беларускай кампаніі «Дамінантафарм»

26.05.2010 / 11:57

Як паведамляюць «Ведамасці», расійская кампанія «Катрэн» стала саўладальнікам беларускага фармдыстрыб’ютара «Дамінантафарм», выкупіўшы 51% акцый. Здзелка адбылася 19 траўня, пацвердзіў прадстаўнік беларускага боку, адмовіўшыся ад больш падрабязных каментарыяў.

Дамова ацэньваецца ў $30 мільёнаў.

Абарот «Дамінантафарма» ў 2009 годзе склаў $47 мільёнаў.

Гэта ўжо трэцяя пакупка «Катрэна» у краінах СНД: у 2009 годзе ён купіў 51% казахстанскай кампаніі «Эміці Інтэрнэйшнл», а ў 2008 годзе набыў кантрольны пакет украінскага «Вэнта ЛТД».