Улады Кіргізіі нацыяналізуюць два тэлеканалы

20.05.2010 / 22:32

Часовы ўрад Кіргізіі прыняў рашэнне аб нацыяналізацыі 99% ЗАТ «Дваццаць пяты кадр», які з’яўляецца заснавальнікам ЗАТ «Пяты канал».

Кіраўнік ураду Роза Атунбаева адзначыла, што на «Пятым канале» няма абарачальных сродкаў і калектыву трэба выплачваць заробак.

Іншым дакументам было прынятае рашэнне аб нацыяналізацыі 51% акцыяў ЗАТ «Медыя Імідж» і 49% таварыства з абмежаванай адказнасцю тэлерадыёкампаніі «Піраміда».