Фядута: Апроч мяне і 10 тысяч кніг у кватэры нічога не знайшлі

18.05.2010 / 15:48

Працягваецца ператрус дома ў публіцыста Аляксандра Фядуты. У кароценькім каментары для «НН» ён сказаў:

«Апроч мяне і 10 тысяч кніг у кватэры нічога не знайшлі».

Сёння ператрусы праводзяцца ў дамах і офісах дзесяткаў актывістаў грамадскай кампаніі «Гавары праўду».

ЗП