Смажаніна з курыцы

12.05.2010 / 15:46

1 вялікае кураня, соль, 1 лыжка масла, 1—2 сухарыкі

Падрыхтаваць тушку, ачысціўшы і выпатрашыўшы яе, пасаліць, завярнуць у паперу і спячы на ражне або на блясе, паліваючы маслам. Калі будзе гатовая, пасыпаць цёртымі сухарыкамі і паліць вадкасцю, якая ўтварылася падчас запякання.

З кнігі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка», 1864 падрыхтавала НБ