Аддамо ўсе сілы... Савецкія плакаты часоў вайны

У галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстава, прысвечаная 65-годдзю перамогі ў Другой сусветнай вайне.

29.04.2010 / 17:11

У галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстава «Шлях да Перамогі», прысвечаная 65-годдзю перамогі ў Другой сусветнай вайне.
На выставе прадстаўленыя 70 друкаваных арыгінальных плакатаў самай разнастайнай тэматыкі – франтавой, тылавой, акупацыйнай і партызанскай.

На выставе прадстаўленыя творы вядомых майстроў савецкай плакатнай графікі – М.Купрыянаў, П.Крылоў, М.Сакалоў. Ёсць таксама і працы беларускіх аўтараў – С.Раманава і М.Гуціева.

Ахвотныя будуць мець магчымасць наведваць выставу да 12 мая.

Агітацыйны савецкі комікс для дзяцей.

Плакат перыяду заканчэння вайны...

... і яе пачатку.

Паваенны плакат-зварот да мінчан.

Адлюстраванне супольных намаганняў саюзнікаў.

Ілюстрацыі да сталінскіх выказванняў.

Франтавая фотагазета.

Адзін з самых вядомых савецкіх плакатаў часоў вайны аўтарства Кукрыніксаў.

Алесь Пілецкі